26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучыня Еўрапейскага саюза толькі ў супрацоўніцтве з Беларуссю і Расіяй. Аб гэтым заявіў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт нагадаў, што нядаўна ў Польшчы прапанавалі распусціць Еўрапейскі саюз. "Гэта мара Амерыкі. Канфлікт Еўропы і Амерыкі пачаўся тады, калі з'явілася альтэрнатыўная валюта - еўра, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму ўсё толькі пачынаецца".
"Будучыня Еўропы толькі з намі, з Расіяй. Усе рэсурсы тут. Бярыце, разам будзем жыць і працаваць - і Амерыка знікне з радараў. Вось яны гэтага баяцца, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Таму будучыня Еўропы з намі, калі яны хочуць жыць, а не ператварыцца ў ядзерны попел".