Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Снж 2021

Лукашэнка: буду рабіць усё, каб Украіна стала нашай

Лукашэнка: буду рабіць усё, каб Украіна стала нашай

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не будзе на баку "нацыяналістычнага запалу" ва Украіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў 30 лістапада ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ніколі не буду на баку таго нацыяналістычнага запалу, які сёння адбываецца ва Украіне. Я буду рабіць усё для таго, каб Украіна стала нашай. Яна наша Украіна. Там народ наш. Гэта не эмоцыі. Гэта мае цвёрдыя перакананні", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Таму, калі Расія апынецца перад агрэсіяй з боку Украіны, мы ў цеснай звязцы юрыдычна, эканамічна, палітычна будзем з Расіяй. Юрыдычна - гэта галоўнае", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі