28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Братэрства беларусаў, расіян і ўкраінцаў вышэйшае за надуманыя крыўды і местачковыя палітычныя амбіцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усё большую трывогу выклікае нарастанне напружанасці на паўднёвым напрамку. Украіна становіцца прадметам закуліснага торгу. Украінцаў штурхаюць у полымя канфлікту, ламаюць іх свядомасць, мэтанакіравана рыхтуюць да агрэсіі. Фарміруюць варожае стаўленне да братэрскіх народаў, у тым ліку да беларусаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў: для Захаду важна "ўтапіць у крыві расійска-ўкраінскае братэрства, наша славянскае братэрства". "Але мы - родныя славянскія народы, выхадцы з адзінай купелі хрышчэння. Нашы карані - з глыбіні стагоддзяў. І гэта трэба зберагчы, чаго б нам ні каштавала. Паколькі братэрства значна вышэй, чым надуманыя крыўды і местачковыя палітычныя амбіцыі. Нашы непарыўныя сувязі - аснова агульнай бяспекі і выжывання", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў: "Мы вернем нашу Украіну ў лона нашага славянства. Мы гэта абавязкова зробім".