15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларуска-індыйскія адносіны заўсёды вызначаліся падтрымкай на міжнароднай арэне, плённым супрацоўніцтвам у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што развіццё і паглыбленне ўзаемадзеяння па прыярытэтных напрамках будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню дружбы і росту дабрабыту грамадзян дзвюх краін.