11 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жазэ Эдуарду душ Сантуша і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з Анголай і зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва.