7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў 7 жніўня Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д’Івуар Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы вітаў поспехі Кот-д’Івуара ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама канструктыўную знешнюю палітыку гэтай краіны.
"Пацвярджаю зацікаўленасць ва ўмацаванні двухбаковых адносін і развіцці супрацоўніцтва ў розных галінах на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.