9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўсебаковых кантактаў з Камбоджай. "Упэўнены, што актывізацыя супрацоўніцтва будзе садзейнічаць умацаванню адносін і працвітанню нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.