11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што больш інтэнсіўныя гандлёвыя і дзелавыя сувязі, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, супрацоўніцтва арганізацый і ўстаноў дадуць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашага суседства і будуць садзейнічаць умацаванню канструктыўных адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама ў кантэксце далейшага развіцця прагматычнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а польскім грамадзянам - міру і працвітання.