Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліс 2023

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў больш дынамічным і практычным узаемадзеянні з Камбоджай

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў больш дынамічным і практычным узаемадзеянні з Камбоджай
Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні і народ гэтай краіны з 70-годдзем незалежнасці каралеўства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу апошніх гадоў ваша самабытная краіна дасягнула значнага прагрэсу ў развіцці чалавечага патэнцыялу, сацыяльным пераўтварэнні, мадэрнізацыі ўсіх сфер жыцця. Беларусь зацікаўлена ў наданні больш дынамічнага і практычнага характару ўзаемадзеянню з Камбоджай, асабліва ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, электратранспарту, нафтаперапрацоўкі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумесна Беларусь і Камбоджа змогуць знайсці кропкі росту двухбаковага супрацоўніцтва ў інтарэсах грамадзян абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Камбоджы шчасця і моцнага здароўя, а народу каралеўства - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі