Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2016

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва з Іарданіяй

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у актывізацыі гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іарданіяй, а таксама ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. "Упэўнены ў тым, што беларуска-іарданскія адносіны маюць вялікі патэнцыял для развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі