4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Злучаных Штатаў Амерыкі з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусь заўсёды зыходзіла з важнасці канструктыўных кантактаў са Злучанымі Штатамі Амерыкі, а перыяд гісторыі, калі такія кантакты пераважалі, дэманстраваў іх бясспрэчную карысць для дзвюх дзяржаў, падкрэсліў беларускі лідар.
"Мы цэнім намаганні простых амерыканцаў, якія па-чалавечы, ад душы дапамагалі нам у барацьбе з нацызмам, пасляваенным аднаўленні краіны, пераадоленні наступстваў аварыі ва ўкраінскім Чарнобылі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Нягледзячы на палітычныя стэрэатыпы, запрашаем вас зазірнуць за гарызонт, скласці сваё асабістае ўражанне пра Беларусь, ацаніць яе дасягненні, - прапанаваў Прэзідэнт. - Упэўнены, многія будуць прыемна здзіўлены і захочуць бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу ЗША бязвоблачнага неба і мудрасці мірнага суіснавання з усімі людзьмі добрай волі. "Сардэчна запрашаем у Беларусь!" - гаворыцца ў віншаванні.