Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Кст 2023

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць заснаваныя на дружбе і даверы добрыя адносіны з Угандай

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць заснаваныя на дружбе і даверы добрыя адносіны з Угандай
Фота з архiва

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені і жыхароў гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша краіна мае аўтарытэт і адыгрывае значную ролю ў Афрыцы, што пацвярджае яе выбранне старшынёй Руху Недалучэння, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Беларусь высока цэніць заснаваныя на дружбе і даверы добрыя дыпламатычныя адносіны з Угандай, якім сёлета спаўняецца 25 гадоў. Нас аб'ядноўвае аднолькавы погляд на надзённыя пытанні міжнароднага парадку дня, у тым ліку на неабходнасць пабудовы больш збалансаванага і справядлівага шматпалярнага свету".

"Гатовы да пашырэння ўзаемадзеяння. Адзначаем інтэнсіфікацыю кантактаў і спадзяёмся на іх далейшае павелічэнне, вітаем удзел дзелавых колаў у двухбаковым дыялогу. Бачым перспектыву для сумеснай работы па такіх напрамках, як сельская гаспадарка, харчовая бяспека, прамысловасць, інфармацыйныя тэхналогіі, ахова здароўя, энергетыка, адукацыя", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Рэспублікі Уганда моцнага здароўя і поспехаў, а народу гэтай краіны - дабрабыту і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі