9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з 25-годдзем Дзяржаўнай незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сучасны Таджыкістан паспяхова праводзіць сур'ёзныя пераўтварэнні, накіраваныя на забеспячэнне суверэнітэту краіны і росту дабрабыту яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь высока цэніць традыцыйна дружалюбныя адносіны з Таджыкістанам, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і падтрымкі. "Упэўнены ў іх непарушнасці і перспектыўнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.