9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні і народ каралеўства з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Самабытная гісторыя і багатыя традыцыі Камбоджы з'яўляюцца надзейнай непарушнай асновай яе незалежнасці і дабрабыту, даюць магчымасць вашай краіне ўпэўнена рухацца выбраным шляхам развіцця", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Рэспубліка Беларусь высока цэніць нязменна добрыя адносіны з Каралеўствам Камбоджа і зацікаўлена ў паслядоўным паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва".
Улічваючы паспяховы вопыт узаемадзеяння дзвюх дзяржаў у галіне машынабудавання, Прэзідэнт выказаў надзею на пашырэнне беларуска-камбаджыйскага партнёрства праз актывізацыю ўсталяваных і фарміраванне новых гандлёвых і гуманітарных сувязей.