Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2024

Лукашэнка: Беларусь разлічвае надаць большую дынаміку ўзаемадзеянню з Кувейтам

Лукашэнка: Беларусь разлічвае надаць большую дынаміку ўзаемадзеянню з Кувейтам
Фота з архiва

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Мішаала аль-Ахмеда аль-Джабера ас-Сабаха з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады незалежнасці Кувейтам дасягнуты ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Перакананы, Вашы аўтарытэт і эфектыўнае кіраўніцтва будуць садзейнічаць росту дабрабыту дружалюбнага кувейцкага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь застаецца прыхільніцай паслядоўнага пашырэння супрацоўніцтва з Кувейтам. "Спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы зможам надаць большую дынаміку двухбаковаму ўзаемадзеянню праз рэалізацыю сумесных праектаў у гандлёвай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі