9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні і народ гэтай краіны з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што поспехі Камбоджы ў сацыяльна-эканамічным развіцці садзейнічаюць умацаванню аўтарытэту краіны ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі.
"Спадзяюся, што ў бліжэйшай будучыні мы зможам пераадолець часовыя цяжкасці, выкліканыя пандэміяй, і знайсці новыя формы для пашырэння беларуска-камбаджыйскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарадому Сіхамоні здароўя і невычэрпнай энергіі, а жыхарам Камбоджы - міру і дабрабыту.