26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні эміру Кувейта шэйху Сабаху аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху, родным і блізкім загінулых і пацярпелых, а таксама ўсяму народу Кувейта ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі тэрарыстычнага акта ў мячэці імама аль-Садыка ў горадзе Эль-Кувейт. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якіх становяцца мірныя грамадзяне", - гаворыцца ў спачуванні.