17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада з нацыянальным святам - Днём эвакуацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што пад Вашым прафесійным кіраўніцтвам Сірыя ў хуткім часе паспяхова пераадолее ўсе цяжкасці, выкліканыя ўзброеным канфліктам, адновіць нацыянальную гаспадарку і дружалюбны сірыйскі народ вернецца да нармальнага, мірнага ладу жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пацвердзіў намер Беларусі прадаўжаць падтрымку Сірыі на міжнароднай арэне ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, а таксама развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Башару Асаду здароўя і поспехаў у намаганнях па забеспячэнні міру і грамадзянскай згоды ў Сірыі.-0-