21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павінна быць гатова процістаяць міжнароднаму тэрарызму, жорстка і прынцыпова спыняць любыя яго праяўленні, узаемадзейнічаючы з іншымі дзяржавамі і ствараючы ўласную сістэму забеспячэння бяспекі, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У апошнія гады сур'ёзна змянілася абстаноўка ў свеце. Імкліва множыцца колькасць рэгіянальных канфліктаў, якія правакуюць маштабныя міграцыйныя крызісы. Узнікаюць цэлыя тэрарыстычныя квазідзяржавы, якія нясуць пагрозу для ўсёй сусветнай супольнасці. Нават паспяховая Еўропа сёння не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Хваля тэрарызму літаральна захліснула многія краіны. Крывавыя падзеі ў Паражы, Бруселі ўзрушылі ўвесь свет. Пагроза захоўваецца для іншых дзяржаў, аб чым нельга забываць", - таксама сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Канструктыўны ўдзел у забеспячэнні бяспекі прымае ўсё беларускае грамадства, дэманструючы з'яднанасць перад тварам новых пагроз і разуменне прымаемых сілавымі структурамі мер", - таксама адзначыў Прэзідэнт.