25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Мазамбік Філіпэ Ньюсі і жыхароў гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемадзеяння з Мазамбікам на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай павагі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць: "Сумесныя намаганні ў мэтах актывізацыі гандлёвага супрацоўніцтва праз ажыццяўленне праектаў у сферах сельскай гаспадаркі і машынабудавання ўнясуць значны ўклад у развіццё і росквіт нашых дзяржаў".