Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2021

Лукашэнка: Беларусі пакуль не паступалі просьбы аб прадастаўленні прыстанішча ад мігрантаў, якія знаходзяцца ў краіне

Лукашэнка: Беларусі пакуль не паступалі просьбы аб прадастаўленні прыстанішча ад мігрантаў, якія знаходзяцца ў краіне

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі пакуль не паступалі просьбы аб прадастаўленні прыстанішча ад мігрантаў, якія знаходзяцца ў краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю брытанскай медыякампаніі Бі-бі-сі, паведамляе БЕЛТА.

"Да нас пакуль ні адной заявы з просьбай застацца ў Беларусі не паступіла. Калі паступяць, у адпаведнасці з законам, і вельмі хутка ў адрозненне ад вас, мы гэтыя заявы разгледзім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што бежанцы з Усходу прыязджаюць у Беларусь (прычым на законных падставах) не для таго, каб застацца ў краіне. Яны імкнуцца выехаць у краіны Еўрапейскага саюза, перш за ўсё ў Германію, каб у тым ліку ўз'яднацца з сем'ямі. Аднак на Захадзе гэта замоўчваюць.

"Вы не пацікавіліся, а чаму сярод гэтых бежанцаў, якія ў лагеры, 400 дзяцей, а 200 - жанчын. Ёсць цяжарныя. Чаму яны рызыкнулі ісці з дзеткамі? А таму што яны ішлі да сваякоў", - адзначыў Прэзідэнт.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка абверг фэйкі аб тым, што перайсці граніцу з Польшчай бежанцам дапамагаюць беларускія пагранічнікі. "А хто дрот рэзаў - дык вы мне скажыце, дзе рэзалі, хто рэзаў, і назавіце імя гэтага салдата. А вось так гаварыць, што некаторыя вам сказалі, нехта там пазваніў, у вёсцы сказаў... Слухайце, гэта несур'ёзная размова", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі