25 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь па-брацку будуе адносіны з прадстаўнікамі шматнацыянальнай Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзанам Кадыравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы па-брацку будуем свае адносіны з прадстаўнікамі шматнацыянальнай Расіі. І на сённяшні дзень мы бачым вельмі сур'ёзныя тэндэнцыі да паглыблення нашых адносін", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што калі б Беларусь не развівала супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, то не было б наогул беларуска-расійскіх адносін.