7 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусі неабходна праводзіць узважаную знешнюю палітыку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў звароце да парламентарыяў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы павінны забыць мысленне "свой - чужы", "вораг - сябар". Мы павінны ў знешняй палітыцы з нашымі магчымасцямі і рэсурсамі дзейнічаць настолькі асцярожна і акуратна, каб не ўзлаваць краіны, тым больш, суседзяў, - заявіў Прэзідэнт. - Мы выйграем толькі ад таго, калі будзем праводзіць нармальную ўзважаную палітыку. Таму што мы знаходзімся ў эпіцэнтры тых падзей, якія сёння вакол нас разгортваюцца".
"Навошта нам сёння браць ружжо і ісці ў лес, у балота, у партызаны? Нам гэта не трэба. Таму мысліць такім чынам, што там (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА) сябры, а Расія - вораг, - гэта неразумна і недальнабачна", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.