25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусь высока ацэньвае намаганні Іарданіі па падтрыманні міру і стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу і вітае ініцыятывы Караля Абдалы II па захаванні бяспекі ў краіне і суседніх дзяржавах, падкрэсліў беларускі лідар.
"Мы нацэлены на паглыбленне дружалюбных, узаемапаважлівых адносін з вашай краінай і развіццё ўсебаковага беларуска-іарданскага супрацоўніцтва, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Перакананы, з улікам значнага патэнцыялу далейшай інтэнсіфікацыі сувязей у сферах агульнай цікавасці мы зможам адкрыць новую старонку ў адносінах Мінска і Амана".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Каралю Іарданіі моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць каралеўства, а народу Іарданіі - працвітання і дабрабыту.