3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта падзея ў значнай ступені пасадзейнічала аб'яднанню Еўропы, для якой і сёння з'яўляецца важным дух адзінства і ўзаемаразумення.
"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю плённага супрацоўніцтва з Германіяй ва ўсіх сферах. Спадзяюся, што пазітыўная дынаміка палітычнага дыялогу і інтэнсіфікацыя двухбаковых кантактаў будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню адносін паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.