21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля бельгійцаў Філіпа з нацыянальным святам Каралеўства Бельгія. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне пашырэнню сувязей з еўрапейскімі суседзямі, у тым ліку з вашай дзяржавай. Перакананы, канструктыўны дыялог дасць магчымасць вывесці беларуска-бельгійскае ўзаемадзеянне на новы ўзровень, што адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.