7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэта свята - даніна павагі ўсім, хто змагаўся супраць прымусовай працы і каланіяльнага прыгнёту дзеля незалежнасці дзяржавы, адзначыў беларускі лідар. Ён падкрэсліў асаблівую зацікаўленасць у развіцці двухбаковых адносін на прынцыпах дружбы, павагі і даверу.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што эканомікі абедзвюх краін з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі. Беларусь у якасці аднаго з буйнейшых сусветных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі можа ўнесці ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі Кот-д'Івуара праз пастаўкі абсталявання, тэхналогій і ўгнаенняў для патрэб вядучага сектара эканомікі гэтай краіны - сельскай гаспадаркі. Прэзідэнт адзначыў гатоўнасць абмеркаваць пытанні далейшага супрацоўніцтва і па іншых напрамках, уключаючы імпарт у Беларусь какава, фруктаў, арэхаў.
"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам наладзіць плённае двухбаковае ўзаемадзеянне на карысць нашых народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аласану Драману Уатару, яго блізкім, а таксама ўсім грамадзянам гэтай краіны моцнага здароўя і шчасця. "Няхай умацоўваецца і працвітае Кот-д'Івуар", - дадаў Прэзідэнт.