26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мальдыўскай Рэспублікі Ібрагіма Махамеда Саліха з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, паміж краінамі склаліся добрыя двухбаковыя адносіны.
"Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні кантактаў у Мальдывамі на ўсіх узроўнях і мае намер паступова нарошчваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння ў нашым гандлі захоўваецца вялікі нерэалізаваны патэнцыял у такіх галінах, як дрэваапрацоўка, нафтахімія, фармацэўтыка, навука і тэхналогіі, вытворчасць прадуктаў харчавання, а таксама ў сферы паставак будаўнічых матэрыялаў, тэхнікі і абсталявання".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ібрагіму Махамеду Саліху моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Мальдыўскай Рэспублікі - працвітання і дабрабыту.