12 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і туркменскі народ з нацыянальным святам - Днём нейтралітэту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Набыццё Туркменістанам статусу пастаяннага нейтралітэту, падтрыманага Генеральнай Асамблеяй ААН, паслужыла залогам устойлівага развіцця і працвітання вашай дзяржавы, умацавала яе аўтарытэт на міжнароднай арэне, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Толькі мір і бяспека здольны забяспечыць прагрэс і дабрабыт грамадства. Таму Беларусь, як і Туркменістан, імкнецца да паважлівага і раўнапраўнага дыялогу з усімі без выключэння партнёрамі".
Аляксандр Лукашэнка выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням беларуска-туркменскія адносіны, заснаваныя на даверы і ўзаемнай падтрымцы, будуць і ў далейшым паглыбляцца ў інтарэсах дзвюх краін.