11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Даніэля Артэга з 70-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь глыбока зацікаўлена ў далейшым пашырэнні дружалюбных адносін з Нікарагуа, мае намер прадаўжаць адкрыты і канструктыўны палітычны дыялог, развіваць гандлёва-эканамічнае, навукова-тэхнічнае і культурнае супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін, гаворыцца ў віншаванні.