Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2024

Лукашэнка: Беларусь гатова да аднаўлення сувязей і фарміравання новых кантактаў з Грэцыяй

Лукашэнка: Беларусь гатова да аднаўлення сувязей і фарміравання новых кантактаў з Грэцыяй
Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грэцыі з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу многіх дзесяцігоддзяў Мінск і Афіны будавалі супрацоўніцтва на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей, сумеснай эканамічнай выгады, справядлівых прынцыпаў міжнароднага права і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Нягледзячы на адсутнасць агульных геаграфічных граніц, Беларусь заўсёды бачыла ў Грэцыі добрага еўрапейскага суседа і партнёра", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да аднаўлення страчаных гаспадарчых сувязей, фарміравання новых кантактаў па разнастайных напрамках.

"Запрашаем вас скарыстаць магчымасць наведаць нашу краіну ў рамках бязвізавага рэжыму, прыняць удзел у шэрагу выставак, спартыўных спаборніцтваў, культурных мерапрыемстваў", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Прэзідэнт пажадаў жыхарам Грэцыі міру, прагрэсу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі