2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём стварэння федэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мудрая палітыка кіраўніцтва ААЭ дала магчымасць умацаваць ролю вашай краіны на міжнароднай арэне і ў глабальнай эканоміцы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь будзе рабіць усё неабходнае для паглыблення дружалюбных адносін паміж краінамі, далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншавальныя пасланні наследнаму прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, віцэ-прэзідэнту і прэм'ер-міністру ААЭ, правіцелю Дубая шэйху Мухамеду бен Рашыду аль-Мактуму.