16 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы павінны з імі працаваць. Яны прапануюць нам разумныя рашэнні. Але не трэба ўгоднічаць", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Інтарэсы народа - перш за ўсё. Мы ні пад каго не павінны прагінацца. Калі МВФ хоча з намі супрацоўнічаць, мы адкрыты, але яны павінны чуць і наш голас. Калі яны гэтага не хочуць, ну што ж, мы пачакаем", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.