2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Во Ван Тхыонга з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нашы краіны маюць доўгую і бесперапынную гісторыю цесных адносін, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Беларускі і в'етнамскі народы падзяляюць універсальныя каштоўнасці - свабоду і суверэнітэт, самастойна выбіраюць шлях развіцця. Разлічваю, што традыцыйна дружалюбныя сувязі Мінска і Ханоя будуць толькі ўмацоўвацца, адкрываючы новыя магчымасці пашырэння плённага супрацоўніцтва ў палітычнай і эканамічнай сферах".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Во Ван Тхыонгу здароўя, аптымізму і поспехаў.