27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"За перыяд незалежнасці нашым дзяржавам удалося выбудаваць трывалую і ўсёабдымную сістэму двухбаковага супрацоўніцтва, заснаваную на адкрытасці, даверы і раўнапраўным узаемадзеянні", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым брацкія беларуска-ўкраінскія сувязі будуць мацнець і развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.-