5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь ушчыльную падышла да таго моманту, калі дыялог з Турцыяй неабходна пераводзіць у разрад стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілваны Дарамы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы гатовы стаць праваднікамі турэцкай прысутнасці на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. У нас ёсць неабходны для гэтага прамысловы і навукова-тэхналагічны патэнцыял", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь таксама нацэлена размясціць свае буйныя прамысловыя брэнды на пляцоўках Турцыі.