Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2020

Лукашэнка: Беларусь і Таджыкістан развіваюць супрацоўніцтва на прынцыпах дружбы, павагі і даверу

Лукашэнка: Беларусь і Таджыкістан развіваюць супрацоўніцтва на прынцыпах дружбы, павагі і даверу
Фота з архiва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і жыхароў гэтай краіны з Днём Дзяржаўнай незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Кіруючыся прынцыпамі дружбы, павагі і даверу, нашы краіны дынамічна развіваюць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Актыўна рухаецца палітычны дыялог, паспяхова рэалізуюцца перспектыўныя праекты ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, пашыраецца канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што партнёрскія адносіны паміж Беларуссю і Таджыкістанам будуць і далей умацоўвацца на карысць народаў абедзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі