15 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вызвалення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нашы краіны прадаўжаюць паглыбляць плённае ўзаемадзеянне ў галіне высокіх тэхналогій, навукі і культуры, імкнуцца да дынамічнага развіцця гандлёва-эканамічных адносін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае ўмацаванне міжкарэйскага дыялогу і намаганні Рэспублікі Карэя па ўстанаўленні міру і даверу ў рэгіёне дазволяць вызначыць новыя магчымасці для пашырэння канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Сеулам.