Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Врс 2020

Лукашэнка: Беларусь і Расія значна рушылі наперад у вырашэнні набалелых пытанняў

Лукашэнка: Беларусь і Расія значна рушылі наперад у вырашэнні набалелых пытанняў

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія значна рушылі наперад у вырашэнні набалелых пытанняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі ўдзячны вам за апошнія тыдні і, можа, нават месяц-паўтара, калі ў нас ідуць інтэнсіўныя перагаворы паміж урадамі. Мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам (Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ да выбараў аб гэтым. І, як мне ўчора Раман Аляксандравіч (прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. - Заўвага БЕЛТА) дакладваў, што вы значна рушылі наперад у вырашэнні тых пытанняў, набалелых для нас", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я ўсё часцей кажу, у нас гэта проста відаць, адчуваецца ўсё ў сувязі з асобнымі тут выпадамі так званай нашай апазіцыі (не ведаю, як яе назваць, я яшчэ не зусім разумею, як назваць усё гэта). Але, тым не менш, гэта для нас урок", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гэты ўрок павінен падштурхнуць дзве братэрскія краіны - Беларусь і Расію - зрабіць адпаведныя вывады. "І па многіх пытаннях, па якіх мы быццам бы не змаглі раней дамовіцца, каб мы дамовіліся. І вы з прэм'ерам Беларусі правялі вялікую работу, каб зблізіць нашы пазіцыі і па многіх пытаннях, наогул дамовіцца", - канстатаваў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у яго з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным ёсць дамоўленасць, што пасля праведзенай напярэдадні сустрэчы міністраў замежных спраў і прыезду ў Мінск Міхаіла Мішусціна ў Маскве пройдзе сустрэча ўжо на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. "І канчаткова расставім усе кропкі над "i" па тых пытаннях, якія вельмі значныя і балючыя для дзвюх дзяржаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама выказаў удзячнасць Міхаілу Мішусціну за тое, што Расія падключылася ў цяжкую хвіліну і дапамагла хаця б у эканоміцы сур'ёзна стабілізавацца. "Вельмі сур'ёзна. Асабліва ў розумах людзей адбыўся пераварот, што Расія як братэрская краіна, асноўны наш эканамічны партнёр і рынак збыту (амаль палавіну ўсяго мы прадаём у Расіі), ад нас не адвярнулася ў гэты цяжкі час", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі