6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія выйшлі на беспрэцэдэнтны ўзровень ваеннага стратэгічнага саюзніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 снежня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Само жыццё прымушае нас звяртаць асаблівую ўвагу на абараназдольнасць нашых дзяржаў. З падпісаннем Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і міждзяржаўнага Дагавора аб гарантыях бяспекі мы выходзім на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага саюзніцтва і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта дазволіць не дапусціць парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Расіі, захаваць суверэнітэт і незалежнасць, а галоўнае - сфарміраваць гарантыі мірнага жыцця для грамадзян абедзвюх краін.