24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэль Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі мае шанцы на поспех і пашырэнне ўдзельнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка ў час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша саюзнае будаўніцтва - узор саюза суверэнных народаў. І гэта мадэль мае шанцы на поспех і пашырэнне ўдзельнікаў, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Падкрэсліваю: ніякага насілля і ніякага паглынання".
Такі ж сур'ёзны рэсурсны, гаспадарчы і транзітны патэнцыял мае Еўразійскі эканамічны саюз, адзначыў Прэзідэнт. "Ён цалкам можа прэтэндаваць на тэхналагічнае і інтэлектуальнае лідарства ў рэгіёне", - дадаў ён.