Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2015

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан павінны актывізаваць канкрэтныя гандлёва-эканамічныя сувязі

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што наступным крокам ва ўзаемадзеянні Беларусі і Пакістана павінна стаць актывізацыя канкрэтных гандлёва-эканамічных сувязей. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі Масуда Хан Раджы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дыпламата з адкрыццём пасольства Пакістана ў Беларусі і пацвердзіў, што гэты крок будзе садзейнічаць далейшаму плённаму ўзаемадзеянню.

Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў рэзультатыўнасць свайго візіту ў Ісламабад, а таксама нядаўняга наведвання Беларусі прэм'ер-міністрам Пакістана. "Намі закладзены трывалы фундамент для дыялогу на перспектыву", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік беларускай дзяржавы чакае падпісання дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва на 2015-2020 гады і пачатку работы па яе рэалізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі