26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Шматгадовыя дружалюбныя адносіны, спрыяльныя палітычныя ўмовы, развітыя гандлёвыя сувязі паміж нашымі краінамі з'яўляюцца трывалым фундаментам для далейшага пашырэння ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.