Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Врс 2024

Лукашэнка: Беларусь і Мексіка маюць значны патэнцыял для ўзмацнення палітычнага дыялогу

Лукашэнка: Беларусь і Мексіка маюць значны патэнцыял для ўзмацнення палітычнага дыялогу
Фота з архiва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў выбранага Прэзідэнта Мексікі Клаўдзію Шэйнбаум Парда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Устойлівае развіццё Мексікі і рост яе ўплыву на міжнароднай арэне грунтуюцца на блізкіх Беларусі прынцыпах: незалежнасці, роўнасці, справядлівасці, павагі, імкнення да мірнага суіснавання", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў зацікаўленасць у пабудове трывалых і сістэмных беларуска-мексіканскіх адносін. "Упэўнены, што нашы краіны маюць значны патэнцыял для ўзмацнення палітычнага дыялогу і пашырэння канструктыўнага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Клаўдзіі Шэйнбаум Пардо моцнага здароўя і прафесійнага даўгалецця, а ўсім мексіканцам - міру, адзінства і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі