24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа і народ гэтай краіны з 25-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Чвэрць стагоддзя таму ваша краіна адной з першых прызнала суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Гэта брацкая падтрымка была вельмі важная для нашай маладой дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны Беларусі і Манголіі заўсёды развіваліся ў духу ўзаемаразумення і павагі, фарміруючы спрыяльны клімат для далейшага паглыблення палітычнага дыялогу і пашырэння эканамічных сувязей.
"У нас яшчэ шмат нявыкарыстаных магчымасцей для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах, якія ўяўляюць практычны інтарэс. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць існуючы патэнцыял і вывесці двухбаковае ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.