Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2023

Лукашэнка: Беларусі і Кыргызстану трэба ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва

Лукашэнка: Беларусі і Кыргызстану трэба ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Кыргызстану трэба ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спікерам парламента (Жагорку Кенеша) Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас нямала агульных інтарэсаў, пачынаючы з насення цукровых буракоў, якое мы, на жаль, не ўмеем так вырабляць, як вы, і заўсёды закуплялі яго ў вас. І заканчваючы пытаннямі машынабудавання і наогул супрацоўніцтвам у прамысловасці, не толькі ў сельскай гаспадарцы. Ёсць куды расці. Вы гэта разумееце не горш за мяне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Перш за ўсё, звярнуў увагу Прэзідэнт, Беларусі і Кыргызстану трэба ўзмацняць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Кіраўнік дзяржавы расказаў аб вопыце такога ўзаемадзеяння з Расіяй. Раней Беларусь актыўна працавала ў гэтым напрамку з Украінай.

"Хацелася б, каб гэты вопыт быў перанесены і на беларуска-кыргызскія адносіны. Тым больш што гэта ў нас у полі зроку парламента", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У Кыргызстане сёння паспяхова рэалізуецца шмат інфраструктурных праектаў. "Калі мы можам быць вам чым-небудзь карысныя ў будаўніцтве інфраструктуры вашай дзяржавы, у эканоміцы, калі ласка, мы гатовы. Скажыце кіраўнікам парламента (яны ў нас вышэйшыя службовыя асобы), праінфармуюць, мы даручым ураду, будзем гэтым займацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларусь і Кыргызстан знаходзяцца ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама з'яўляюцца членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіны цесна ўзаемадзейнічаюць на гэтых пляцоўках і закрытых тэм паміж імі сёння няма.

Нурланбек Шакіеў у час сустрэчы перш за ўсё падзяліўся сваімі ўражаннямі ад учарашняй гульні мінскага "Дынама" з піцерскім хакейным клубам СКА. Госці з Санкт-Пецярбурга, якія вялі ў першым перыядзе 2:0, у выніку ўступілі мінчанам з лікам 2:4.

"Два нуль! Яны камбэк зрабілі канкрэтны. Уся наша дэлегацыя балела за "Дынама-Мінск". Ваша каманда паказала характар беларускага народа", - заявіў парламентарый.

"Асабліва ў апошнім перыядзе. Адна з лепшых пакуль гульняў", - пагадзіўся Аляксандр Лукашэнка.

У 2022 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам склаў $160,2 млн (у параўнанні з 2021-м рост амаль на 65 працэнтаў). Беларусь экспартуе мяса-малочную прадукцыю, прадукцыю дрэваапрацоўкі, трактары, аўтамабілі і іншую тэхніку, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады і кабелі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі