5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць значныя перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з В'етнамам і Саудаўскай Аравіяй. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў гэтых дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да пасла В'етнама ў Беларусі Ле Аню, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дружалюбныя адносіны паміж народамі, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не перапыняліся і не перапыняцца. "У выніку ўсебаковага і паступальнага развіцця яны выйшлі сёння на якасна новы ўзровень. Наперадзе ў нас нямала агульных спраў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Прымаючы даверчыя граматы пасла Каралеўства Саудаўская Аравія ў Беларусі па сумяшчальніцтве Абдэльрахмана бен Ібрагіма бен Алі аль-Расі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў наладжванні ўсебаковага дыялогу з Каралеўствам Саудаўская Аравія - адным з прызнаных лідараў арабскага і мусульманскага свету. "І хоць адносіны паміж нашымі дзяржавамі будуюцца з чыстага ліста (можа, гэта і добра), яны маюць значныя перспектывы. Перш за ўсё ў развіцці эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Эр-Рыядам", - адзначыў беларускі лідар.