Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2016

Лукашэнка бачыць магчымасці для пераадолення крызісных з'яў у эканоміцы

27 мая, Пінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасці для пераадолення крызісных з'яў у эканоміцы і выхаду на ўстойлівае развіццё з акцэнтам на экспарце. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ "Амкадор-Пінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба гэты час перажыць. І калі мы апусцім рукі і пачнём, як кажуць у народзе, ныць і стагнаць, будзем скардзіцца, што крызіс, то пахаваем самі сябе зажыва. Гэта не наш шлях. Крызіс перш за ўсё ў галовах", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, беларуская прадукцыя сёння запатрабавана ў многіх краінах. "Трэба знаходзіць дзяржавы, якія купяць нашу прадукцыю, і навучыцца яе прадаваць. Гэты крызіс вымусіў нас хутка вучыцца, і мы гэта робім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі