Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Жнв 2018

Лукашэнка азнаёміцца з уборачнай кампаніяй у Мёрскім раёне і наведае абноўленую бальніцу

3 жніўня, Мёрскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца сёння з сацыяльна-эканамічным развіццём Мёрскага раёна (Віцебская вобласць) і ходам уборачнай кампаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пабывае ў полі азімай пшаніцы ААТ "Туркова", дзе яму даложаць аб уборцы збожжавых у гаспадарцы, рэгіёне і краіне ў цэлым, выкананні дзяржаўнага заказу па продажы збожжа, забеспячэнні кармамі жывёлагадоўчай галіны і прымяненні прагрэсіўных тэхналогій пры іх нарыхтоўцы.

Прэзідэнт таксама плануе наведаць Мёрскую цэнтральную раённую бальніцу. Аляксандра Лукашэнку праінфармуюць аб выкананні яго даручэнняў па завяршэнні будаўніцтва і ўводзе ў эксплуатацыю новага корпуса ўстановы, аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву рэгіёна.

Першапачаткова бальніца размяшчалася ў 11 будынках, што стаяць асобна. У 1991 годзе быў распрацаваны праект медустановы на 250 ложкаў. Яго ўзвядзенне пачалося ў 1992-м, аднак у пачатку 2001 года з-за адсутнасці фінансавання будаўнічыя работы былі спынены.

Праз дзесяць гадоў канструкцыі будынка абследавалі на прадмет іх надзейнасці і нясучай здольнасці, пасля чаго адкарэкціравалі праектна-каштарысную дакументацыю і аднавілі работы. Аб'ект быў уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму з аб'ёмам фінансавання амаль Br6,4 млн. Гэту суму паміж сабой пароўну падзялілі рэспубліканскі і абласны бюджэт.

Новы корпус мёрскай бальніцы на 80 ложкаў уведзены ў эксплуатацыю ў маі бягучага года. Там размясціліся прыёмнае, хірургічнае, педыятрычнае, акушэрскае, фізіятэрапеўтычнае аддзяленні, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аперацыйна-перавязачны блок, дыягнастычныя кабінеты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі