Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Кст 2018

Лукашэнка асабіста павіншаваў Пуціна з днём нараджэння і абмеркаваў беларуска-расійскі парадак дня

Лукашэнка асабіста павіншаваў Пуціна з днём нараджэння і абмеркаваў беларуска-расійскі парадак дня

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 7 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў расійскага лідара з днём нараджэння, пажадаўшы здароўя і далейшых поспехаў на пасадзе кіраўніка краіны.

Прэзідэнты коратка абмеркавалі бягучы парадак дня беларуска-расійскіх адносін, традыцыйна зрабіўшы акцэнт на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У графіку маючых адбыцца кантактаў галоўнай падзеяй быў названы V Форум рэгіёнаў дзвюх краін, які адбудзецца на гэтым тыдні ў Магілёве. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз удакладнілі фармат яго правядзення, а таксама выказалі надзею, што вынікам мерапрыемства стане яшчэ большае паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай расійскага байца змешанага стылю Хабіба Нурмагамедава над ірландцам Конарам Макгрэгарам на турніры Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) 229 у Лас-Вегасе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі